Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі затрыманыя два намесьнікі кіраўніка вэртыкалі


Сілавыя структуры затрымалі двух намесьнікаў старшыні Гомельскага аблвыканкаму.

Пра гэта паведаміў на брыфінгу ў Гомелі першы намесьнік старшыні Сьледчага камітэта Беларусі Аляксей Волкаў.

Гэтыя чыноўнікі праходзяць па крымінальнай справе пра злоўжываньне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі.

Справу завяла пракуратура Беларусі паводле матэрыялаў галоўнага ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС.

Падазраваныя даюць паказаньні сьледчым, перадае БелаПАН.

Прозьвішчы затрыманых Сьледчы камітэт не называе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG