Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд за «Ежу замест бомб»


Аляксандр Курэц

Аляксандр Курэц

19 траўня ў судзе Партызанскага раёна Менска разглядаецца адміністратыўная справа актывіста Аляксандра Курца.

Судзьдзя Паўлоўская пакінула ў залі каля 20 чалавек, выдаліўшы тых, хто прыйшоў у шортах і сланцах.

Як паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна», Аляксандр Курэц быў затрыманы 17 траўня падчас акцыі «Ежа замест бомб» каля Міхайлаўскага сквэра ў Менску, дзе сацыяльныя актывісты раздавалі бясплатную ежу бедным грамадзянам.

Пасьля акцыі міліцыя затрымала Аляксандра Курца і яшчэ некалькіх актывістаў, сярод якіх Уладзімер Лугін, Аляксандр Зубрыцкі, Яўген Зубрыцкі, і Алена Нямцова. Усіх затрыманых адвезьлі ў Партызанскае РУУС Менска. Пасьля дактыляскапіі і ператрусу ў аўтамабілі, які належыць аднаму з удзельнікаў раздачы ежы, праз некалькі гадзін усе былі адпушчаныя без складаньня пратаколаў. У РУУС пакінулі толькі Аляксандра Курца.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG