Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турчынаў просіць вывучыць антыканстытуцыйную дзейнасьць Кампартыі Ўкраіны


Аляксандар Турчынаў

Аляксандар Турчынаў

Выконваючы абавязкі прэзыдэнта Ўкраіны, старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў накіраваў у Мінюст ліст з просьбай разгледзець матэрыялы па антыканстытуцыйнай дзейнасьці Камуністычнай партыі Украіны.

Пра гэта ён заявіў падчас выступу ў Нацыянальным запаведніку «Быкоўнянскія магілы», ўшаноўваючы памяць ахвяраў палітычных рэпрэсій.

«Я сёньня падпісаў афіцыйны ліст у Міністэрства юстыцыі Ўкраіны, дзе прапаную яму неадкладна разгледзець усе матэрыялы, прадстаўленыя Службай бясьпекі Украіны, Генэральнай пракуратурай, па незаконнай антыканстытуцыйнай дзейнасьці Камуністычнай партыі Ўкраіны», — заявіў Турчынаў.

«Я перакананы, што ўкраінскі суд паставіць кропку ў гэтай справе», — дадаў ён.

Таксама ў сваім выступе Турчынаў нагадаў, як у сталінскія часы зьнішчаліся мільёны людзей. Пры гэтым ён адзначыў, што сёньня ў Расеі спрабуюць аднавіць постсавецкую імпэрыю. Але, паводле перакананьня Турчынава, Украіна ўжо ніколі не стане часткай любой імпэрыі і пераадолее ўсе праблемы і выклікі.
XS
SM
MD
LG