Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Крыме выкралі і пабілі крымскататарскага журналіста


Асман Пашаеў

Асман Пашаеў

Журналіста Асмана Пашаева зьбілі і завялі на яго крымінальную справу.

Затрыманага ў нядзелю ў Сімфэропалі ўкраінскага журналіста крымскататарскага паходжаньня Асмана Пашаева сёньня раніцай вызвалілі.

Як паведамляе УНІАН, Асман Пашаеў учора вёў жывую трансьляцыю з жалобнага мітынгу з нагоды 70-годзьдзя дэпартацыі крымскіх татараў. Разам зь ім затрымалі турэцкага апэратара. Да Пашаева не пускалі адваката.

«Пашаева вызвалілі. Зьбілі і забралі ўсю тэхніку. Уручылі позву, распачалі справу. Моцна зьбілі замежнага апэратара», — інфармуе агенцтва.
XS
SM
MD
LG