Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бард Зьміцер Сідаровіч знойдзены мёртвым


Зьміцер Сідаровіч

Зьміцер Сідаровіч

Пра гэта паведаміла "Наша Ніва".

«Ён двое сутак не адказваў на тэлефанаваньні. У яго быў канцэрт, але ён не зьявіўся на яго, - расказвае сябра памерлага прадпрымальнік Алесь Суша. - Тады бацькі і былая жонка неяк змаглі трапіць у кватэру ў Зялёным Лузе. Нібыта гэта забойства, ён ляжаў у лужыне крыві. Цяпер там апэратыўнікі, спрабуюць высьветліць, што здарылася».

«Судмэдэкспэрт дапускае, што магло быць не забойства. Ускрыцьцё пакажа», - напісала ў фэйсбуку Марына Сідаровіч.

***

Зьміцер Сідаровіч нарадзіўся 2 кастрычніка 1965 г. у Менску.

У трынаццацігадовым узросьце пачаў пісаць песенныя тэксты.

У 1982-м заканчвае сярэднюю школу № 121 і паступае на будаўнічы факультэт Беларускага політэхнічнага інстытуту, дыплём па заканчэньні якога атрымлівае ў 1987 г. Затым у жыцьці зьяўляюцца асьпірантура і абарона дысэртацыі.

У 1992 г. становіцца кандыдатам тэхнічных навук. Паралельна з вучобай грае ў гуртах «Камелот» (1991–1996), «Гаспадары з-пад Вільні» (2000), «Стары Ольса» (2002).

Укладальнік даведніка «Вялікія музыкі 20 стагодзьдзя».

Аўтар кнігі вершаў «Тры жалуды».

З 2008 г. — арганізатар танцавальнай праграмы «Шляхецкая фолк-вечарына», якая ладзіцца штотыдзень у ДК МАЗ.

Прадусэр «Дзіцячага альбому. Том І» (2010) і «Дзіцячага альбому. Том ІІ» (2012).

Працуе вядучым інжынэрам ЗАТ «Белпраектстальканструкцыя».
З архіву «Свабоды»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG