Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Краматорску ідзе бой


Блёкпост украінскага войска каля Краматорску.
Блёкпост украінскага войска каля Краматорску.

У раёне аэрадрома Краматорск ідзе жорсткі бой паміж украінскімі вайскоўцамі і баевікамі.

Як паведамляе тэлеканал «Громадське» са спасылкай на відавочцаў, у раёнах аэрадрома чутны грукат цяжкай артылерыі.

Паводле інфармацыі крыніцы ў міністэрстве абароны Ўкраіны, экстрэмісты ўжылі новую тактыку - падманны манэўр. Падчас абстрэлу ўкраінскіх пазыцый на тэрыторыю спрабавала прабрацца група з 40 экстрэмістаў, аднак вайскоўцы не дазволілі ім гэта зрабіць. Адзначаецца, што вайскоўцы зьнішчылі гранатамёт баевікоў, які на працягу некалькіх дзён вёў абстрэл аэрадрома.

Раней у суботу невядомыя ў ваеннай форме са зброяй захапілі адміністрацыйны будынак Краматорскага лінейна -вытворчага ўпраўленьня магістральных газаправодаў "Данбасстрансгаз". Як заявілі ў прэс - службе кампаніі "Укртрансгаз", каля 50 чалавек незаконна праніклі на тэрыторыю праўленьня, яны адмовіліся праводзіць перамовы і добраахвотна пакінуць аб'ект. Адзначаецца што ад функцыянаваньня кіраваньня залежаць пастаўкі прыроднага газу ў рэгіёне на буйныя прамысловыя аб'екты дзяржаўнага значэньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG