Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фільм «Авэль» перайменавалі ў «Мы браты»


Улётка фільму «Мы браты»

Улётка фільму «Мы браты»

Беларускі павільён на Канскім кінафэстывалі прэзэнтуе трэйлер новага мастацкага фільму, які незалежныя мэдыі ахрысьцілі адказам на «Жыве Беларусь!». Самі аўтары сьцьвярджаюць, што іх фільм — па-за палітыкай.

У францускіх Канах з 14 па 25 траўня адбываецца 67-ы Канскі кінафэстываль. Сёлета не абышлося без палітычных скандалаў. У фільме «Грэйс, прынцэса Манака», якім адкрыўся фэстываль, крытыкі заўважылі намёк на сёньняшнія падзеі ва Ўкраіне. У сюжэце фільму паказваюцца падзеі, каля Францыя спрабавала анэксаваць Манака. На прэсавай канфэрэнцыі адзін з актораў Тым Рот сказаў, што сапраўды перажывае за падзеі ва Ўкраіне. Кіраўніцтва Манака адмовілася прыехаць на прэм’еру, назваўшы фільм непраўдзівым.

На фэстывалі шмат гавораць пра Ўкраіну. Украінскі павільён упрыгожаны майданаўскай ялінкай, каскамі і бронекамізэлькамі з надпісам «Прэса» ў знак салідарнасьці з пацярпелымі журналістамі. У самім павільёне працуюць дзяўчаты, які былі валянтэркамі на Майдане. 19 траўня украінцы прэзэнтуюць тры дакумэнтальныя стужкі пра апошнія падзеі, а 21 траўня — у Каны завітае беларуска-ўкраінскі рэжысэр Сяргей Лазьніца зь фільмам «Майдан», які трапіў у афіцыйную праграму кінафэстывалю.

У беларускім павільёне 18 траўня стане вялікай падзеяй. Стваральнікі стужкі «Авэль», якая адцяпер будзе называцца «Мы браты», прэзэнтуюць першы трэйлер. З гэтай нагоды у Каны завітае галівудзкая зорка, якая брала ўдзел у здымках. Верагодна, гэта акторка і мадэль Наташа Алам. Яна родам з Узбэкістану, але жыве ў Лёс-Анджэлесе, здымалася ў амэрыканскіх фільмах і сэрыялах, яе фота друкавалі ў часопісе Playboy.

На фэстывалі таксама прадстаўленыя павільёны «Беларусьфільму» і кінафэстывалю «Лістапад».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG