Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лібіі адбыліся ўзброеныя сутыкненьні


Прэм'ер-міністар Лібіі Алі Зейдан
Прэм'ер-міністар Лібіі Алі Зейдан

На ўсходзе Лібіі ў баях паміж варагуючымі групоўкамі паўстанцаў загінулі не менш дваццаці чатырох чалавек, каля сотні параненыя.

Байцы самаабвешчанай Лібійскай Нацыянальнай арміі пад камандаваньнем генэрала Халіфа Хафтара абстралялі базы некалькіх ісламісцкіх груповак, дыслякаваных у Бенгазі.

Лібійскія ўлады аддалі загад рэгулярнай арміі ўзяць пад свой кантроль узброеныя атрады, у тым ліку фармаваньні генэрала Хафтара. Напярэдадні ўлады зачынілі аэрапорт у горадзе Беніна - у сувязі з баямі.
У апошні час на ўсходзе Лібіі пачасьціліся ўзброеныя сутыкненьні баевікоў з урадавымі войскамі, забойствы і напады з ужываньнем выбуховых прыстасаваньняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG