Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як працуецца журналістам на ўсходзе Ўкраіны? Эфір зь Сяргеем Абламейкам ад 18-й гадзіны.


Сярод тэмаў

Журналіста расейскага выданьня “Новая газэта” выкралі ў Арцёмаўску сэпаратысты, абрабавалі, катавалі і адпусьцілі толькі пасьля таго, як за яго заплацілі выкуп. Здымачную групу ўкраінскага пятага каналу абстралялі ў Марыюпалі два дні таму. Напад на маладую журналістку таго ж каналу ў Адэсе у простым эфіры бачылі мільёны людзей. Журналісты, якія асьвятляюць падзеі на ўсходзе Ўкраіны, кажуць, што працуюць як на вайне. Пра працу журналістаў ва Ўкраіне расказвае наша карэспандэнтка Саша Інфельд.

Наста Дашкевіч, жонка сустаршыні "Маладога фронту" Зьмітра Дашкевіча спрабавала перадаць яму ў турму на Акрэсьціна перадачу з харчамі. Аднак, перадачу не прыняць адмовіліся

Палітвязень Мікола Статкевіч у чарговым лісьце на волю выказаў меркаваньне, што праз чатыры гады Беларусь і Казахстан стануць кандыдатамі "на пашырэньне Расеі"

Аляксандар Лукашэнка даручыў разгледзець пытаньне аб перадачы будынка Лечкамісіі на балянс сталічных уладаў. Назіральнікі мяркуюць, што такім чынам кіраўнік дзяржавы публічна заявіў аб будаўніцтве новай лечкамісіі для ВІП-пэрсон

Апытаньне ў Менску: 17 траўня – Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй. Ці існуе праблема гамафобіі ў Беларусі?

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком) або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.
XS
SM
MD
LG