Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасажыры «Менск-2» будуць плаціць падатак на яго рэканструкцыю


Пасажыры Нацыянальнага аэрапорта будуць выплочваць збор на яго разьвіцьцё ў памеры ад 2,5 да 5 даляраў ЗША. Адпаведную пастанову урад краіны прыняў 14 траўня.


Памер збору залежыць ад узросту: з пасажыраў узростам 2 — 12 гадоў будзе спаганяцца 2,5 даляра, 12 гадоў і старэйшых — 5 даляраў. Плата выстаўляецца дадаткова да кошту квітка: у беларускіх рублях — пры набыцьці квітка ў рублях і ў замежнай валюце — у выпадку набыцьця квітка ў валюце.

Ад выплаты збору вызваляюцца дзеці, якія вандруюць у рамках гуманітарных праграм, а таксама з транзытных і трансфэрных пасажыраў, паведамляе БелаПАН.
XS
SM
MD
LG