Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама і Аланд прыгразілі Расеі новымі санкцыямі


Барак Абама

Барак Абама

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама прыгразіў Расеі жорсткімі санкцыямі ў выпадку, калі яна працягне правакацыйныя дзеяньні ва Украіне і гэта стане прычынай зрыву прэзыдэнцкіх выбараў, прызначаных на 25 траўня.


ЗША папярэдзілі Расею, што санкцыі могуць быць уведзеныя супраць асобных сэктараў расейскай эканомікі. Дагэтуль санкцыі, ўведзеныя Эўразьвязам і ЗША, закранулі асобных чыноўнікаў і кампаніі бізнэсоўцаў, блізкіх да Ўладзімера Пуціна.
Пазыцыя ЗША была агучана падчас тэлефоннай размовы з прэзыдэнтам Францыі Франсуа Аляндам, які яе падтрымаў, паведамляе Белы дом.

«Прэзыдэнты падкрэсьлілі , што Расея сутыкнецца з істотнымі дадатковымі наступствамі, калі працягне правакацыйныя крокі па дэстабілізацыі ва Украіне», — цытуе Інтэрфакс.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG