Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША салідарныя з крымскімі татарамі - Кэры


Джон Кэры

Джон Кэры

Улады ЗША выступілі ў падтрымку крымскіх татараў напярэдадні 70-й гадавіны дэпартацыі савецкай уладай больш за 230 тысяч прадстаўнікоў гэтага народа з Крыму.

Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе дзяржаўнага сакратара ЗША Джона Кэры.

«Мы ўспамінаем пра трагедыю 1944 года з болем у сэрцы, выказваем салідарнасьць з крымскімі татарамі сёньня, калі перад народам паўстала новая пагроза»,- адзначыў Кэры.

«Практычна немагчыма выказаць словамі тыя мукі, якія адчувалі людзі з-за масавай дэпартацыі. Тыя, хто выжыў пасьля жудаснага пераезду ў Цэнтральную Азію, на Урал або ў Сыбір, сутыкнуліся па прыбыцьці з голадам, хваробамі і рэпрэсіямі»,- сказаў Кэры.

«Мы зноў заяўляем пра сваю падтрымку сувэрэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасьці Украіны, а таксама пра глыбокую прыхільнасьць выкананьню правоў усіх грамадзян Украіны, у тым ліку жыхароў Крыму»,- адзначыў дзяржсакратар ЗША.

18 траўня, спаўняецца 70 гадоў з дня дэпартацыі сталінскім рэжымам крымскіх татараў. Прычынай высылкі цэлага народа былі названыя факты нібыта масавага калабарацыянізму і супрацоўніцтва вялікай часткі крымскіх татар з нямецкімі і румынскімі акупантамі падчас Другой усясьветнай вайны. Паводле ацэнак гісторыкаў, у высылцы ад невыносных умоў, голаду, хвароб загінулі больш за 40 адсоткаў пераселеных.

Самаабвешчаная ўлады паўвострава забаранілі правядзеньне масавых мерапрыемстваў у Крыму да 6 чэрвеня, што выклікала абурэньне ў кіраўніцтва Мэджліса,перадае «Украінская праўда».
XS
SM
MD
LG