Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жэня Булава зрабіў кавэр песьні «Радыё Свабода»


З нагоды юбілею Радыё Свабода пры падтрымцы парталу Tuzin.fm, «Арт Сядзібы» і суполкі Мая Краіна Беларусь прапанавалі музыкам інтэрпрэтаваць адзін са знакавых сьпеваў беларускага року — «Радыё Свабода» гурту Ulis. Упершыню гэты твор на словы Фэлікса Аксёнцава і музыку Славы Кораня быў выдадзены на альбоме «Краіна доўгай белай хмары», вядомы таксама і ў выкананьні гурту N.R.M. Напярэдадні 60-годзьдзя нашага радыё мы прэзэнтуем зробленыя беларускімі музыкамі кавэры.

Вы можаце зрабіць і свой кавэр. Дасылайце нам на пошту radiosvaboda@gmail.com.
На жаль, гэтая опцыя пакуль што недаступная


Сваю вэрсію прэзэнтуе беларускі музыка, кіраўнік гурту Ё Ка Жэня Булава:

Булава: Радыё Свабода я слухаю даўно, а што датычна песьні «Радыё Свабода», дык першы раз я яе пачуў ад гурта N.R.M., а потым даведаўся, што гэта сьпявае гурт «Уліс», пазнаёміўся зь яго творчасьцю і мне спадабалася. І вырашыў зрабіць такі кавэр.

РС:Вы сказалі, што даўно слухаеце Свабоду. А чаму? Што падабаецца?

Булава:Мне падабаецца музычнае напаўненьне і тое, што эфір робіцца на беларускай мове. Таксама навіны, якія прапануе радыё. У параўнаньні зь іншымі радыёстанцыямі, гэта лепш.

РС: Вы сказалі, што Вам падабаецца, што Свабода вяшчае па-беларуску. А вось у вашым моладзевым асяродку наколькі ўжываньне беларускай мовы распаўсюджанае?

Булава: Калі разглядаць увогуле беларускую мову ў Беларусі, дык зразумела, што ня так шмат народу размаўляе. Але я размаўляю з музыкамі, з паэтамі, з рознымі дзеячамі беларускай культуры, і таму беларускай мова менавіта ў маім жыцьці – шмат.


УСЕ КАВЭРЫ
На жаль, гэтая опцыя пакуль што недаступная
XS
SM
MD
LG