Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё Свабода прадстаўляе аўдыёвэрсію кнігі Валера Каліноўскага «Справа Бяляцкага».

13 траўня ў Менску палітвязень Алесь Бяляцкі атрымаў прэмію Беларускага ПЭН-Цэнтру імя Алеся Адамовіча за кнігу «Асьвечаныя беларушчынай».

На пачатку траўня споўнілася 1000 дзён, як Алесь Бяляцкі знаходзіцца за кратамі.

«Справа Бяляцкага» -- раман-рэпартаж журналіста Радыё Свабода Валера Каліноўскага пра чалавека, якога адны параўноўваюць з Вацлавам Гаўлам, другія мяркуюць, што ён павінен сядзець у турме, а трэція ня бачаць між гэтымі думкамі супярэчнасьці.

Кнігу ў PDF-фармаце можна спампаваць тут.

Усё Золата Свабоды — тут.

Справа Бяляцкага

Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года турмы ў лістападзе 2011-га. Яго прызналі вінаватым у нясплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на ягоныя рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасьць.

Падставай для крымінальнага перасьледу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Менску Літва і Польшча.

Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу.
XS
SM
MD
LG