Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяўчынка, якая нарадзілася ў 2012 годзе, можа пражыць 73 гады, а хлопчык — 68 гадоў.

Гэта, як паведамляе Сусьветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) у сваім найноўшым дакладзе, у сярэднім на 6 гадоў больш, чым сусьветная чаканая працягласьць жыцьця дзіцяці, народжанага ў 1990 годзе.

Са статыстыкі СААЗ вынікае, што найбольшага прагрэсу дабіліся краіны зь нізкім даходам — сярэдняя чаканая працягласьць жыцьця там павялічылася на 9 гадоў з 1990 па 2012 год. Павелічэньне чаканай працягласьці жыцьця за гэты пэрыяд было найбольшае ў такіх краінах, як Лібэрыя, Этыёпія, Мальдыўскія астравы, Камбоджа і Руанда.

Жанчыны жывуць найдаўжэй у Японіі: чаканая працягласьць жыцьця японак — 87 гадоў. Мужчыны дажываюць да 80 гадоў і болей у дзевяці краінах, самая доўгая працягласьць мужчынскага жыцьця — у Ісьляндыі (81,2), Швайцарыі (80,7) і Аўстраліі (80,5).

У Беларусі чаканая працягласьць жыцьця жанчын — 78 гадоў, мужчын — 67 гадоў.

Вось зьвесткі аб працягласьці жыцьця і дзіцячай сьмяротнасьці ў краінах, куды вяшчае Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода: Чаканая працягласьць жыцьця пры нараджэньні

Чаканая працягласьць жыцьця пры нараджэньні

Каэфіцыент дзіцячай сьмяротнасьці, 2012 год

Каэфіцыент дзіцячай сьмяротнасьці, 2012 год

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG