Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Судан: цяжарную пакараюць сьмерцю за шлюб з хрысьціянінам


Суд у Судане прысудзіў 27-гадовую жанчыну да павешаньня па абвінавачваньні ў вераадступніцтве за тое, што яна выйшла замуж за хрысьціяніна.

Яе таксама прысудзілі да 100 удараў бізуном за распусту, паколькі суд палічыў яе шлюб несапраўдным, паведамляе ВВС.

Паводле зьвестак праваабарончай арганізацыі Amnesty International, жанчына, якая цяпер на восьмым месяцы цяжарнасьці, была выхавана як хрысьціянка. Аднак улады лічаць яе мусульманкай, зыходзячы з таго, што бацька, якога жанчына амаль ня ведала, быў прыхільнікам ісламу. Пазоў супраць жанчыны падаў яе брат.

У Судане мусульманкам не дазволена ўступаць у шлюб з прадстаўнікамі іншых канфэсій — такія шлюбы лічацца несапраўднымі.

Амбасады заходніх краін і мясцовыя праваабаронцы заклікалі ісламісцкі ўрад у Судане паважаць свабоду веры.
XS
SM
MD
LG