Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Раскамнагляд» пацьвердзіў, што ў Расеі могуць заблякаваць папулярныя сацыяльныя сеткі Facebook і Twitter.

Пра гэта паведамляе сайт расейскага незалежнага тэлеканала «Дождь» са спасылкай на прэс-сакратара ведамства Вадзіма Ампялонскага.

«У ведамстве сапраўды разглядаюць магчымасьць поўнай блякіроўкі Twitter і Facebook і ня бачаць у гэтым ніякіх рызыкі«,— заявіў Ампялонскі.

Раней намесьнік кіраўніка «Раскамнагляду» Максім Ксянзоў заявіў у СМІ, што кіраўніцтва некаторых замежных інтэрнэт-кампаній не ідзе на кантакт з расейскімі ўладамі і «выкарыстоўвае карыстальнікаў як інструмэнт палітыкі». Паводле Ксянзова, «Раскамнагляд» успрымае гэта як «сацыяльную пагрозу» і гатовы заблякаваць Facebook і Twitter у Расеі.

Расейскія ўлады патрабуюць, каб буйныя замежныя сацыяльныя сеткі мелі свае сэрвэры на тэрыторыі Расеі.
XS
SM
MD
LG