Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У мячэцях Крыму моляцца за ахвяраў дэпартацыі


16 сакавіка ва ўсіх мячэцях Крыму пройдуць набажэнствы ў памяць пра ахвяраў дэпартацыі.



Пра гэта паведамляе прэсавая служба Духоўнага ўпраўленьня мусульман Крыму.

Пасьля пятнічнай малітвы мусульмане Крыму «зьвернуць свае маленьні Ўсявышняму і папросяць дараваць ахвярам Дэпартацыі сваю бязьмежную ласку».

З нагоды 70-й гадавіны дэпартацыі крымскіх татараў у Крыме з 16 траўня пройдуць жалобныя мерапрыемствы. Як заявілі ў Мэджлісе, сёлета для пазьбяганьня правакацый, традыцыйны мітынг на галоўнай плошчы ў Сімфэропалі 18 траўня правядуць выключна з нацыянальнымі крымскататарскімі сьцягамі, без ўкраінскай і расейскай сымболікі.

У акупацыйным МУС Крыма паведамілі, што ўдзельнікам жалобнай акцыі давядзецца прайсьці праверку мэталядэтэктарамі.

Паводле прэсавага сакратара Мэджліса Алі Хамзіна, напярэдадні ў Крыме прайшлі масавыя ператрусы ў дамах крымскіх татараў.

Ён адзначыў, што сілавікі анэксаванай рэспублікі заходзілі ў памяшканьні татараў на падставе пошукаў тэрарыстаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG