Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнатары ЗША прапаноўваюць эмбарга супраць «Росабаронэкспарта»


Амэрыканскія заканадаўцы прапануюць ня толькі разарваць ўсе кантракты з расейскім экспарцёрам зброі, але і з ягонымі замежнымі партнэрамі.


Тры амэрыканскія сэнатары абвясьцілі аб унясеньні законапраекта, які забараняе любое расходаваньне дзяржаўных сродкаў ЗША на кантракты і пагадненьні з кампаніяй «Росабаронэкспарт» з мэтай пакараць Маскву ў сувязі з крызысам ва Ўкраіне.

Законапраект «Аб эмбарга супраць расейскіх узбраеньняў 2014» прадугледжвае неадкладнае спыненьне любых дзейных кантрактаў і пагадненьняў з расейскім дзяржаўным экспарцёрам зброі і забараняе выкарыстоўваць сродкі амэрыканскіх падаткаплацельшчыкаў на заключэньне з ім новых пагадненьняў.

Акрамя таго, дакумэнт забараняе заключаць кантракты зь любой амэрыканскай або замежнай кампаніяй, якая супрацоўнічае з «Росабаронэкспартам» ў сфэры распрацоўкі, стварэньня або продажу ваеннага абсталяваньня.

Заявіўшы аб сваім расчараваньні рэакцыяй прэзыдэнта Барака Абамы на дзеяньні Расеі ва Ўкраіне, многія заканадаўцы, асабліва рэспубліканцы, заклікаюць да больш шырокіх санкцый супраць цэлых сэктараў расейскай прамысловасьці і асобных кампаній, чым тыя, пра якія абвясьціла дэмакратычная адміністрацыя, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Пры гэтым заканадаўцы настойваюць на больш апэратыўным прыняцьці падобных захадаў.

Адзін з распрацоўшчыкаў законапраекта сэнатар Дэн Коўтс, адзначыў, што расейская кампанія пастаўляе зброю сірыйскаму прэзыдэнту Башару Асаду.

Іншымі аўтарамі законапраекта зьяўляюцца сэнатар Джон Корнін, другі чалавек у герархіі рэспубліканцаў у Сэнаце, і сэнатар-дэмакрат Рычард Блумэнталь.

Міністэрства абароны ЗША закупляе расійскія верталёты для Аўганістана ў рамках кантракту аб’ёмам у 1,1 мільярда даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG