Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ накіруе на выбары ва Ўкраіну 1000 назіральнікаў


Арганізацыя па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе разьлічвае, што на датэрміновых прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне 25 траўня будзе да тысячы назіральнікаў ад краін, якія ўваходзяць у склад АБСЭ.

Пра гэта заявіў у інтэрвію агенцтву ІТАР-ТАСС генэральны сакратар АБСЭ Лямбэрта Зан’ер, які знаходзіцца з візытам ў Вашынгтоне.

Паводле ягоных слоў, на выбарах будзе больш за 100 назіральнікаў АБСЭ, якія працуюць ва Ўкраіне на доўгатэрміновай аснове. Але акрамя таго, чакаецца да тысячы назіральнікаў ад краін, якія ўваходзяць у АБСЭ, удакладніў ён.

Зан’ер паскардзіўся на недахоп супрацоўнікаў місіі ва Ўкраіне. Паводле ягоных слоў, не хапае рэсурсаў для падрыхтоўкі дакладаў і для адпраўкі людзей у розныя гарады. Зан’ер адзначыў, што неабходна, каб брыгады АБСЭ прысутнічалі ўсюды ва Ўкраіне і дакладвалі аб тым, што яны бачаць самі, а не даведацца з расповядаў іншых.

Учора прэсавы сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык заявіў, што ўлады Беларусі накіруюць на выбары сваіх назіральнікаў, у тым ліку і ў складзе міжнародных арганізацый.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG