Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На 15 траўня ў расейскай каманды адмыслова не заплянавана трэніроўкі.


Замест трэніроўкі расейскія хакеісты наведаюць гісторыка-архітэктурны комплекс «Лінія Сталіна» — разьмешчаны пад Менскам ваенна-гістарычны музэй Вялікай Айчыннай вайны. Пра гэта паведамляе спартовы партал www.sports.ru.

«Не трэніроўкамі адзінымі жывуць сапраўдныя спартоўцы і грамадзяне Расеі. Як і напярэдадні чэмпіянату сьвету пры наведваньні магілы Валерыя Харламава, плянуем дакрануцца да нашай гісторыі, адчуць тую цану, якую трэба плаціць за вялікія перамогі. На гэтым энэргетычным і духоўным фоне заўтра адновім нашы інтэнсіўныя трэніроўкі. Чэмпіянат толькі пачынаецца», — адзначыў генэральны мэнэджэр зборнай Расеі Андрэй Сафронаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG