Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У баях пад Краматорскам мясцовае насельніцтва не пацярпела


Увечары 14 траўня ў Аляксандраўскім раёне Данецкай вобласьці была праведзена апэрацыя па зьнішчэньні збройнага бандфармаваньня.

Пасьля атрыманьня інфармацыі ад неабыякавых мясцовых жыхароў пра разьмяшчэньне ўзброеных бандфармаваньняў тэрарыстаў была сплянавана апэрацыя Ўзброеных сіл Украіны, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Ўкраіны:


"На ўскраіне вёскі Стараварвараўка, што за 30 км ад Краматорску, адбыўся жорсткі бой паміж украінскімі ваеннымі і групай тэрарыстаў, якая засела ў сасновым лесе. Апэрацыя прайшла пасьпяхова. Параненых і загінулых сярод ваеннаслужачых Узброеных сіл Украіны няма. Затое сілавікі захапілі трох тэрарыстаў, у аднаго зь іх канфіскавалі ручны супрацьтанкавы гранатамёт. Пасьля апэрацыі мясцовасьць зачысьцілі. «Кіраўнікі» сіл самаабароны Славянску адрэагавалі на дзеяньні ўкраінскіх сілавікоў неадэкватна, пачаўшы распаўсюджваць чуткі, што ўкраінскія вайскоўцы нібыта стралялі ў мірнае мясцовае насельніцтва. Гэтыя заявы не адпавядаюць рэчаіснасьці. На самай справе падчас правядзеньня апэрацыі па зьнішчэньні ўзброенага бандфармаваньня ніводная грамадзянская асоба не пацярпела. Антытэрарыстычная апэрацыя на ўсходзе Ўкраіны працягваецца".
XS
SM
MD
LG