Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Абвэр» пагражае сэрыяй тэрактаў у Данбасе


Прарасейскія баевікі маюць намер пачаць «сілавую апэрацыю» супраць украінскіх сілавікоў, калі тыя не пакінуць Данбас.


Пра гэта заявіў агенцтву «РИА Новости» палявы камандзір Сяргей Здрылюк (Мянушка «Абвэр»), які зьяўляецца намесьнікам кіраўніка данецкіх тэрарыстаў палкоўніка ГРУ Расеі Ігара Гіркіна (мянушка «Стралок»).

«Калі ня будзе адагнаная бронетэхніка, ня будуць прыбраныя блокпасты так званай законнай улады, у мяне хопіць сіл і сродкаў, камандуючы мяне сёньня падтрымаў, усё гэта будзе зьнішчана і спалена. Разьведвальна-дывэрсыйныя групы гатовыя да руху і некаторыя ўжо стаяць на пазыцыях» , — сказаў Здрылюк.

«24 гадзіны даю на вывад ўсіх войскаў, усіх сіл», — дадаў ён.

Раней украінскія СМІ знайшлі маці Здрылюка, якая жыве ў вёсцы Фронціўка ў Віньніцкай вобласьці.

«Божа, якая ганьба на старасьці, — кажа 76-гадовая Браніслава Здрылюк. — Калі б ведала, што сын здрадзіць краіне, то ўтапіла б яго сваімі рукамі».

СБУ выявіла, што Здрылюк з 30 дывэрсантамі 13 красавіка ў Славянску напаў на ўкраінскіх сілавікоў. Тады загінуў капітан Генадзь Білічэнка, яшчэ трое былі параненыя. Таксама Абвэр датычны да выкраданьня ў Славянску прадстаўнікоў АБСЭ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG