Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына: вулічныя пратэсты і страйкі з-за катастрофы на шахце


Каля 90 чалавек дастаўленыя ў шпіалі з пашкоджаньнямі рознай цяжкасьці, паведамляе BBC.


Каля 100 гарнякоў усё яшчэ застаюцца пад заваламі. Аднак, паводле словаў ратавальнікаў, час працуе супраць іх: прабрацца скрозь завалы вельмі цяжка, а ў шахце працягваецца пажар. Міністар энэргетыкі Турэччыны заявіў, што прычынай выбуху стала кароткае замыканьне. На момант выбуху, паводле ягоных слоў, у шахце знаходзіліся 787 чалавек.

У чацьвер, 15 траўня, у краіне пачынаецца трохдзённая жалоба.
Прафсаюзы Турэччыны абвясьцілі аднадзённы страйк па ўсёй краіне ў сувязі з трагедыяй. Паводле словаў кіраўніцтва прафсаюзаў, нядаўняя прыватызацыя горназдабыўной прамысловасьці ў краіне зрабіла ўмовы працы шахцёраў больш цяжкімі і небясьпечнымі для жыцьця.

Кіраўнік Канфэдэрацыі рэвалюцыйных рабочых прафсаюзаў Турцыі Арзу Чаркэзоглу заклікаў жыхароў сталіцы надзець чорнае адзеньне і прайсьці маршам да будынка Міністэрства працы.

«У масавым забойстве ў Соме вінаватыя тыя, хто ўкараніў палітыку прыватызацыі, хто падвергнуў рызыцы жыцьці працоўных, скарачаючы выдаткі ў пагоні за выгадай. І яны павінны адказаць за тое, што адбылося», — гаворыцца ў заяве іншай арганізацыі — Прафсаюзу дзяржаўных служачых.
Тым часам, парлямэнтары ад апазыцыі прыгадалі ўраду, што зусім нядаўна яно адпрэчыла прапанову аб стварэньні парлямэнцкай камісіі для расьсьледаваньня няшчасных выпадкаў на шахтах краіны.

У Анкары і Стамбуле паліцыя ўжыла сьлёзацечны газ і вадамёты для разгону сотняў людзей, якія выйшлі на вуліцы, каб выказаць абурэньне ў сувязі з трагедыяй на шахце. На акцыях пратэсту раздаваліся заклікі да ўраду сысьці ў адстаўку.

У час паездкі прэм’ер-міністра Турэччыны Рэджэпа Эрдагана ў Сому мясцовыя жыхары спрабавалі закідаць прэзыдэнцкі картэж камянямі.
XS
SM
MD
LG