Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Генпракуратура Ўкраіны: баевікі ў Данбасе забілі 78 чалавек


У Генпракуратуры Ўкраіны заявілі пра 78 загінулых ў Данбасе ад рук узброеных сэпаратыстаў.

З пачатку сутыкненьняў у Данбасе загінулі 78 чалавек, зафіксавана 125 выпадкаў захопу ў закладнікі.

Пра гэта паведаміў начальнік управы нагляду за выкананьнем законаў пад час крымінальнага расьсьледаваньня Генпракуратуры Ўкраіны Мікалай Гашоўскі:

«Мы можам канстатаваць, што загінула 78 чалавек ад прымяненьня агнястрэльнай зброі, якая трапіла ў рукі тэрарыстаў... Яны зьдзяйсьняюць захоп закладнікаў, мы маем 125 такіх выпадкаў», — паведаміў спадар Мікалай Гашоўскі ў інтэрвію 5 каналу.

Паводле яго слоў, самым вялікім дасягненьнем так званай «Данецкай народнай рэспублікі » і яе луганскага адпаведніка стала абвастрэньне крымінагеннай сытуацыі ў гэтых абласьцях.

На яго думку, збольшага гэта магло адбыцца з-за безадказнасьці праваахоўных органаў, бо «большасьць зброі магла ня трапіць у рукі сэпаратыстаў і тэрарыстаў».

«Мы маем сытуацыю, калі ў Луганскай вобласьці каля 2000 адзінкамі зброі завалодалі, 1509 аўтаматаў, 20 кулямётаў, і гэтак далей. Гэтак жа і ў Данецкай вобласьці. Гэта зброя пачала актыўна выкарыстоўвацца», — заявіў Гашоўскі ў эфіры «5 канала».
XS
SM
MD
LG