Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч жыве ў доме пад Растовам, ягоны сын — пад Масквой


Віктар Януковіч разам з сынам Аляксандрам

Віктар Януковіч разам з сынам Аляксандрам

Кіраўнік Дзяржаўнай аховы Ўкраіны Валеры Геляцей заявіў, што Віктар Януковіч валодае прыватным домам каля Растова-на-Доне, ягоны старэйшы сын — асабняком каля Масквы, у элітным катэджным пасёлку.


«Паводле маіх зьвестак, пад Растовам ў яго прыватны дом. Ну, і сын купіў дом у Барвісе», — сказаў Геляцей, адказваючы на пытаньне, дзе менавіта знаходзіцца Януковіч.

Паводле ягоных слоў, Януковіча працягваюць ахоўваць былыя супрацоўнікі Дзяржаўнай аховы Ўкраіны, якія зьехалі разам зь ім.

На думку Геляцея, добраахвотна Януковіч ва Ўкраіну не вернецца:

«Але рана ці позна яму прыйдзецца адказаць за ўсё. Вось у гэта веру», — падкрэсьліў Геляцей.

Пасьля лютаўскіх падзей у Кіеве Януковіч зьбег з краіны, МУС абвясьціла яго ў вышук. СБУ зьвярнулася да ФСБ Расеі з просьбай садзейнічаць у перадачы Януковіча сьледчым органам Украіны, але Расея адмаўляецца супрацоўнічаць.

Паводле Генэральнай пракуратуры Ўкраіны Януковіч скраў ва ўкраінскай дзяржавы больш за 100 мільярдаў даляраў.
XS
SM
MD
LG