Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 15 траўня: дзень памяці Казіміра Малевіча


"Чорны квадрат" Малевіча ў Санкт-Пецярбургу

"Чорны квадрат" Малевіча ў Санкт-Пецярбургу

Анонс падзеяў чацьвяра, 15 траўня

Менск — у штаб-кватэры партыі БНФ аргкамітэт Беларускай хрысьціянска-дэмакратычнай партыі праводзіць прэсавую канфэрэнцыю, прысьвечаную абароне Беларусі ад алькагалізму.

Менск — у судзе Маскоўскага раёну будзе агалошаны прысуд па справе былога намесьніка старшыні канцэрну «Белнафтахіму» Уладзімера Волкава

Бішкек, Кіргызстан — Міжнародны эканамічны форум

Гэты дзень у гісторыі


1905 — дэбютаваў у друку Янка Купала. У газэце «Северо-западный край» быў апублікаваны верш «Мужык».

1948 — Пяць арабскіх дзяржаў (Сырыя, Эгіпет, Лібан, Ірак і Ярданія) напалі на Ізраіль на наступны дзень пасьля абвяшчэньня яго незалежнасьці.

1950 — У Тураве адкрыўся краязнаўчы музэй

1955 — СССР, ЗША, Англія, Францыя і Аўстрыя падпісалі дзяржаўную дамову аб аднаўленьні незалежнай і дэмакратычнай Аўстрыі.

1971 — У Лёндане адкрылася Беларуская бібліятэка і музэй імя Францішка Скарыны.

1979 — У Менску адкрыўся Музэй старажытнабеларускай культуры (заснаваны 7 ліпеня 1977 г.).

1990 — Пачаў працу Вярхоўны Савет БССР 12-га скліканьня, якому было наканавана абвясьціць незалежнасьць Беларусі.


1993 — У Гомелі створаны Музэй-лябараторыя Францішка Скарыны.

1997 — Аляксандар Лукашэнка быў абраны старшынём Нацыянальнага Алімпійскага камітэту Беларусі.

У гэты дзень нарадзіліся:


1845 — Ян Чэрскі, беларускі геоляг і дасьледчык Сыбіру

1859 — П’ер Кюры, францускі фізык

1882 — Уладзіслаў Галубок, беларускі тэатральны дзеяч, рэжысэр, драматург

1909 — Язэп Найдзюк, дзеяч заходнебеларускага нацыянальнага руху, выдавец, гісторык.

1926 — Ніна Тарас, беларуская пісьменьніца

1936 — Барыс Сачанка, беларускі пісьменьнік, перакладчык і выдавец


У гэты дзень памерлі:


1762 — Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька», вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, мэцэнат

1935 — Казімер Малевіч, мастак-авангардыст, адзін з заснавальнікаў супрэматызму — кірунку ў абстрактным мастацтве.

2013 — Нінэль Шчасная, беларуская мастачка.


Цытата на памяць


Для кожнай эпохі неабходна і новае мастацтва

Казімір Малевіч
XS
SM
MD
LG