Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Расея — на мяжы эканамічнага крызісу». Сусьветныя лідэры абмеркавалі, што рабіць з Расеяй


«Уся Эўропа павінна прачнуцца, мы былі занадта заспакоеныя», — сёньня ў сталіцы Славаччыны Браціславе пачалася міжнародная канфэрэнцыя ў глябальнай бясьпецы

Сёньня ў сталіцы Славаччыны Браціславе пачалася міжнародная канфэрэнцыя ў глябальнай бясьпецы, у ёй бяруць удзел шэраг палітыкаў высокага ўзроўню, а таксама экспэрты. У Браціславе знаходзіцца карэспандэнт Свабоды Аляксей Знаткевіч.

Першы дзень быў прысьвечаны сытуацыі ва Ўкраіне. Асноўная думка, якая прагучала ў выступе міністра замежных спраў Славаччыны Міраслава Лайчака — тое, што, паводле ягоных словаў, «уся Эўропа павінна прачнуцца, мы былі занадта заспакоеныя». І гэта гучала рэфрэнам у часе абмеркаваньня. Міністар замежных справаў Вугоршчыны Янаш Мартані заявіў, што сучасная ідэя, што тэрыторыя ня мае значэньня, выявілася памылковай. Прынамсі, адна вялікая дзяржава лічыць, што чым больш яна мае тэрыторыю — тым большая яе бясьпека, і дзейнічае такім чынам.
Па-першае, што цяпер нельга гаварыць пра нейкі «украінскі крызіс», ідзе расейска-украінская вайна. Па-другое, што Расея хоча раскалоць англасаксонскі сьвет, адкалоўшы яго ад кантынэнтальнай Эўропы. І па-трэцяе, санкцыі супраць Расеі ў іх цяперашнім выглядзе не працуюць.


Міністар замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс сказаў, што трэба супрацьстаяць расейскай прапагандзе, у тым ліку і ўнутры самога Эўразьвязу і зьвяртацца да расейцаў, якіх цяпер усё болей робіцца ў краінах Эўразьвязу. Рэч у тым, што ў часе дыскусіі неаднаразова гучала думка, што калі кансэнсус пра падзеі ва Ўкраіне існуе сярод палітычных элітаў тых краінаў, якія далучыліся да Эўразьвязу дзесяць гадоў таму, дзяржаваў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, яны маюць падобны досьвед, яны маюць свае палітычныя прыярытэты, — дык сярод як шырокай публікі, гэтак і палітычных элітаў іншых краінаў Эўразьвязу такога кансэнсусу няма.

У выступе былога дарадцы расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна, Андрэя Іларыёнава, прагучала тры меркаваньні, якія ён ужо раней неаднаразова агучваў. Па-першае, што цяпер нельга гаварыць пра нейкі «украінскі крызіс», ідзе расейска-ўкраінская вайна. Па-другое, што Расея хоча раскалоць англасаксонскі сьвет, адкалоўшы яго ад кантынэнтальнай Эўропы. І па-трэцяе, санкцыі супраць Расеі ў іх цяперашнім выглядзе не працуюць.

Якраз гэтую думку (наконт санкцыяў) абвяргала памочніца дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд. На яе думку, Расея стаіць на мяжы эканамічнага крызісу, і санкцыі працуюць. Яна сказала, што паводле міжнародных фінансавых арганізацыяў, за гэты год больш за 60 мільярдаў даляраў быў адток капіталаў з Расеі — гэта больш, чым за ўвесь мінулы год. І спадарыня Нуланд сказала, што санкцыі працуюць. Яна ахарактарызавала дзеяньні Расеі наступным чынам: падпаліць будынак, пад выглядам пажарніка прыйсьці і акупаваць памяшканьне.
XS
SM
MD
LG