Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Свабодны фэст». Вялікі канцэрт да 60-годзьдзя Радыё Свабода


Хэдлайнэрам фэстывалю стане легендарны беларускі гурт «Крама», таксама выступяць Пётар Клюеў Band, гурты «Hurma», «Haina», Сяргей Башлыкевіч, гурт «Leibonik» і «Recha».

21 траўня ў клюбе «Re:Public» адбудзецца «Свабодны фэст». З нагоды 60-годзьдзя Радыё Свабода дорыць прыхільнікам беларускага року вялікую сьвяточную імпрэзу з удзелам маладых і ўжо добра вядомых беларускамоўных гуртоў.

Хэдлайнэрам фэстывалю стане легендарны беларускі гурт «Крама», таксама выступяць Пётар Клюеў Band, гурты «Hurma», «Haina», Сяргей Башлыкевіч і гурт «Leibonik» ды «Recha».

Уваход на «Свабодны фэст» будзе бясплатны. Пачатак а 18-й гадзіне.

Першыя 50 чалавек, якія прыйдуць да пачатку імпрэзы, атрымаюць фірмовыя саколкі, флэшкі ці іншыя падарункі ад Радыё Свабода.

Кожны дзень на хвалях Радыё Свабода і на сайце svaboda.org Радыё Свабода будзе знаёміць вас з удзельнікамі фэсту.



*Гастрольнае пасьведчаньне №605 ад 12.05.2014 выдадзенае Галоўным упраўленьнем ідэалягічнай працы, культуры і па справах моладзі Менгарвыканкаму
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG