Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былому палітвязьню Андрэю Гайдукову, які тыдзень таму выйшаў на волю, забаронены выезд за межы краіны на няпэўны час па лініі КДБ.

Пра гэта яму паведамілі 14 траўня ў аддзеле па грамадзянстве і міграцыі Ўпраўленьня ўнутраных спраў па месцы жыхарства. Прычыны ў аддзеле па грамадзянстве і міграцыі Гайдукову не паведамілі, сказалі толькі, што зрабілі запыт, а КДБ адказаў, што выезд з краіны маладому чалавеку забаронены.

У міліцыі Гайдукова паставілі на прафіляктычны ўлік як судзімага (пакуль судзімасьць ня будзе пагашана), а таксама на прафіляктычны нагляд у КДБ; прэвэнтыўнага нагляду ў яго няма.

8 лістапада 2012 года Андрэй Гайдукоў быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ і зьмешчаны ў сьледчы ізалятар КДБ. 13 лістапада 2012 году Камітэт дзяржбясьпекі распаўсюдзіў інфармацыю аб спыненьні супрацьпраўнай дзейнасьці грамадзяніна Беларусі, які займаўся зборам і перадачай інфармацыі палітычнага і эканамічнага характару па заданьні замежнай выведкі. У дачыненьні затрыманага была заведзеная крымінальная справа па ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэксу (здрада дзяржаве ў форме правядзеньня агентурнай дзейнасьці). 1 ліпеня 2013 года Гайдукова асудзілі па крымінальным артыкуле «Спроба ўсталяваньня супрацоўніцтва са спэцслужбамі, органамі бясьпекі або выведвальнымі органамі замежнай дзяржавы» на паўтары гады пазбаўленьня волі.

8 траўня 2014 года Гайдукоў выйшаў на волю.
XS
SM
MD
LG