Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі хочуць узаконіць праслухоўваньне і даносы


Ігар Шуневіч, архіўнае фота
Ігар Шуневіч, архіўнае фота

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 14 траўня прынялі ў першым чытаньні законапраект «Аб апэратыўна-вышуковай дзейнасьці».

Праект закона замацоўвае задачы апэратыўна-вышуковай дзейнасьці, а таксама ўстанаўлівае пералік органаў, якія ажыцьцяўляюць гэтую дзейнасьць.

Дакумэнтам прапаноўваецца вызначыць, што пры ажыцьцяўленьні апэратыўна-вышуковай дзейнасьці праводзяцца апэратыўнае апытаньне, пошук інфармацыі, збор узораў, назіраньне, праверачная закупка, кантралюемая пастаўка, кантроль у сетках электрасувязі, кантроль паштовых адпраўленьняў і іншыя.

Таксама ў законапраекце прапануецца вызначыць прававое становішча грамадзян, якія аказваюць садзейнічаньне на канфідэнцыйнай аснове. Міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч адзначыў, што падрыхтоўка законапраекта абумоўленая тым, што ў кожнага з суб’ектаў праваахоўных органаў былі розныя падыходы да правядзеньня апэратыўна-вышуковай дзейнасьці.

Андрэй Палуда
Андрэй Палуда
Праваабаронца і юрыст Андрэй Палуда ў інтэрвію Свабодзе з гэтай нагоды зазначыў, што такія зьмены ў заканадаўстве могуць нанесьці значную шкоду правам чалавека:

«Сапраўды, такая норма прапануецца ўпершыню ў Беларусі — кантроль сродкаў электрасувязі, якая можа абярнуцца татальным праслухоўваньнем і чытаньнем перапіскі. Сродкі электрасувязі — гэта і мабільная сувязь, і электронная пошта, і рознага кшталту чаты і мэсэнджэры. Я лічу, што цяпер дастаткова і магчымасьцяў, прадугледжаных тым заканадаўствам, якое працуе сёньня. Гэтае пашырэньне паўнамоцтваў апэратыўна-вышуковай дзейнасьці можна лічыць наступам на правы чалавека. Але наколькі моцна яно паўплывае, можна будзе гаварыць толькі пасьля аналізу практыкі яго прымяненьня. Звычайна, практыка бывае нават шырэйшай, чым тое прапісана ў законе».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG