Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэпаратысты штурмуюць вайсковую частку ў Данецку


Сэпаратысты патрабуюць, каб вайскоўцы прызналі так званую Данецкую народную рэспубліку і здалі зброю.

Прадстаўнікі сэпаратысцкіх арганізацый і ўзброеныя баевікі раніцай 14 траўня прыйшлі да будынка вайсковай часткі № 3037 у Будзёнаўскім раёне Данецка з мэтай захопу зброі.

Паводле сайту «Новости Донбасса», кіраўніцтва вайсковай часткі гатова абараняцца ад баевікоў і здаваць зброю не мае намеру.

Гэта ўжо другая спроба сэпаратыстаў за травень захапіць гэтую вайсковую частку.

Сёньня на ўезьдзе ў Данецк з боку Марыюпаля зьявіўся блёкпост з людзьмі, узброенымі аўтаматамі і гранатамётамі, паведамляе 62.ua.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG