Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сваякі баевіка Сяргея Здрылюка па мянушцы Абвэр, які зьяўляецца правай рукой аднаго зь лідэраў сэпаратыстаў у Славянску Ігара Гіркіна, ўгаворваюць яго здацца ўкраінскім ўладам.

Як піша Gazeta.ua, маці Здрылюка жыве ў вёсцы Фронціўка ў Віньніцкай вобласьці.

«Божа, якая ганьба на старасьці, — кажа 76-гадовая Браніслава Здрылюк. — Калі б ведала, што сын здрадзіць краіне, то ўтапіла б яго сваімі рукамі».
Сяргей Здрылюк з жонкай Натальляй 23 гады пражыў у Сімфэропалі, пасьля вучылішча служыў у войску, затым працаваў у Службе бясьпекі. Апошнім часам займаўся бізнэсам, адкрыў станцыю тэхабслугоўваньня.
Сястра Здрылюка Вольга распавяла, што гаварыла з братам па тэлефоне.

«Ён кажа, што не здрадзіў Украіне, ведае што робіць: абараняе ўкраінцаў ад бандэраўцаў, — распавяла жанчына. — Усё пачалося з Майдана. Спачатку Сяргей яго абараняў, а потым пачаў казаць, што там усё купіла Амэрыка».
СБУ ўстанавіла, што Здрылюк з 30 дывэрсантамі 13 красавіка ў Славянску напаў на ўкраінскіх сілавікоў. Тады загінуў капітан Генадзь Білічэнка, яшчэ трое былі параненыя. Таксама Абвэр датычны да выкраданьня ў Славянску прадстаўнікоў АБСЭ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG