Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На шахце ў Турэччыне загінула каля 200 чалавек


У выніку выбуху на вугальнай шахце ў заходняй частцы Турэччыны загінулі каля 200 чалавек. Сотні шахцёраў яшчэ знаходзяцца пад заваламі.

Трагедыя адбылася на шахце ля горада Сома ў правінцыі Маніса (250 кілямэтраў на поўдзень ад Стамбула).

Паводле мэра горада Маніса Джэнгіза Эргюна, устаноўленая на дадзены момант колькасьць ахвяр можа быць не канчатковай. Бо ў момант выбуху пад зямлёй на глыбіні каля двух кілямэтраў знаходзіліся 580 шахцёраў. Не выключана, што многім зь іх удалося выратавацца.

Паводле міністра энэргетыкі Турэччыны Танэра Йылдыза, прычынай выбуху стала кароткае замыканьне, перадае ВВС.

Як заявіў міністар у інтэрвію турэцкаму тэлебачаньню, ахвяры трагедыі загінулі з-за атручваньня ўгарным газам.

Уладальнікам шахты зьяўляецца прыватнае прадпрыемства.
XS
SM
MD
LG