Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сябры загінулых дэсантнікаў: «Парвем усіх тэрарыстаў!»


Ля Краматорска патрапілі ў засаду і былі забітыя сем вайскоўцаў.

Сямёра ўкраінскіх салдат былі забітыя 13 траўня. Яны патрапілі ў засаду сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны. Міністар абароны Ўкраіны сказаў, што на калёну бронетэхнікі напалі каля 30-ці ўзброеных людзей ля Краматорска. Нападнікі ўжывалі гранатамёты і аўтаматычную зброю.

Пасьля бою на месцы падзей вайскоўцы знайшлі снайпэрскія гільзы, якія выкарыстоўваюцца ў Расеі, а таксама заліты крывёю сучасны гранатамёт з інструкцыяй на расейскай мове.

Паводле вайскоўцаў, пасьля таго, як прагучаў першы стрэл з боку баевікоў, адразу людзі, якія ў гэты час сядзелі пад мостам, кінуліся дабіваць украінскіх дэсантнікаў, перадае ТСН.

Баевікі, якіх было каля 30–40, з поля бою адступілі толькі пасьля зьяўленьня вэрталётаў. Колькі загінулых зь іх боку невядомая.

«Сябры загінулых дэсантнікаў сказалі, што парвуць усіх тэрарыстаў за сьмерць сваіх сяброў», — запэўніў афіцэр Аляксей Дзьмітрашкоўскі.

Раней дэсантнікі на Луганшчыне паабяцалі не пускаць тэрарыстаў углыб Украіны.

Страты ўрадавых сіл 13 траўня — самыя цяжкія аднаразовыя страты ад пачатку антытэрарыстычнай апэрацыі супраць узброеных атрадаў сэпаратыстаў, якія занялі частку тэрыторыі і адміністрацыйныя будынкі ў некалькіх гарадах на ўсходзе Ўкраіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG