Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алянд пагражае Расеі новымі санкцыямі ў выпадку зрыву ўкраінскіх выбараў


Франсуа Алянд
Франсуа Алянд

Эўрапейскі зьвяз зробіць больш жорсткімі санкцыі супраць Расеі і прарасейскіх сэпаратыстаў ва Ўкраіне, калі прэзыдэнцкія выбары 25 траўня будуць сарваныя.

Пра гэта заявіў прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд падчас сустрэчы з грузінскім прэзыдэнтам Георгіем Маргвелашвілі ў Тбілісі.

«У нас павінна быць жорсткая пазыцыя ў дачыненьні да Расеі. Санкцыі супраць яе ўзмоцняцца, калі па нейкай прычыне прэзыдэнцкія выбары не адбудуцца або ў выпадку чарговай дэстабілізацыі ва Ўкраіне», — адзначыў Алянд.

У сваю чаргу, Георгій Маргвелашвілі асудзіў сэпаратысцкія рэфэрэндумы ў Данбасе і заявіў аб падтрымцы прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне. Ён таксама заявіў аб падтрымцы тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны, а таксама аб імкненьні Грузіі да больш хуткай інтэграцыі ў Эўразьвяз і НАТО.

Візытам у Тбілісі Франсуа Алянд завяршыў сваё турнэ па дзяржавах Паўднёвага Каўказу.

Перад тым ён наведаў Азэрбайджан і Армэнію.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG