Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Краматорскам загінулі 6 украінскіх вайскоўцаў


Пра гэта паведамляе міністэрства абароны Ўкраіны.

Каля 13.00 на ўскраіне вёскі Кастрычніцкае Славянскага раёну, за 20 км ад Краматорску, падчас руху калёна адной з вайсковых частак узброеных сілаў Украіны была абстраляная з засады.

Ваеўнікі атакавалі ўкраінскіх дэсантнікаў з гранатамётаў, вялі шчыльны прыцэльны агонь з стралковай зброі.

«Больш за 30 нападнікаў прыбылі на месца засады загадзя і былі разьмешчаныя ўздоўж ракі па кустах. Першы стрэл тэрарыстаў з гранатамёту трапіў у рухавік другога з БТРаў, які падышоў да моста. Раздаўся выбух. Іншы БТР спрабаваў праштурхнуць пашкоджаную баявую машыну, якая загарэлася, далей ад вёскі. Вайскоўцы прынялі бой», – паведамілі ў мінабароны.

«Пасьля першага залпу тэрарыстаў зь цяжкай зброі загінулі двое вайскоўцаў, яшчэ 3 атрымалі раненьні. Усяго ў выніку працяглай сутычкі загінула 6 вайскоўцаў узброеных сілаў Украіны. 8 атрымалі раненьні рознай ступені цяжкасьці. Адзін цяжка паранены» – гаворыцца ў паведамленьні міністэрства абароны Ўкраіны.

Як адзначае «Ўкраінская праўда», раней за міністэрства пра гэты бой распавёў каардынатар групы «Інфармацыйны супраціў» Дмітро Тымчук.

«Падразьдзяленьне 95-й аэрамабільнай брыгады ўзброеных сілаў Украіны, што ўдзельнічае ў антытэрарыстычнай апэрацыі, трапіла ў засаду, якую ўчынілі баевікі» – паведаміў ён.

«Паводле папярэдніх дадзеных, тэрарысты з гранатамётаў зьнішчылі грузавік, які перавозіў боепрыпасы, пасьля чаго завязаўся бой. Адначасова з Краматорску на аўтобусе на дапамогу прыбыло 30-40 баевікоў. На верталётах прыбыла і падмацаваньне дэсантнікам» – паведаміў Тымчук.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG