Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жывое відэа: цырымонія ўручэньня прэміяў Адамовіча і Багушэвіча


Радыё Свабода плянуе весьці жывую відэтрансьляцыю з цырымоніі ўручэньня прэміяў імя Алеся Адамовіча і Францішка Багушэвіча.

Пачатак цырымоніі ў кнігарні «Логвінаў» а 19-й гадзіне.

Прэмія імя Алеся Адамовіча — штогадовая літаратурная прэмія Беларускага ПЭН-цэнтру, заснаваная ў 1995 годзе. Уручаецца за найлепшую публіцыстычную кнігу году.

Аўтары і супрацоўнікі Радыё Свабода, якія былі ўганараваныя прэміяй Алеся Адамовіча:

Віталь Цыганкоў, Валянцін Жданко (1995)

Віталь Тарас (1996)

Сяргей Дубавец (1998)

Міхась Скобла, Сяргей Шупа (2000)

• Ганна Соўсь (2002)

Сяргей Навумчык (2006)

Прэмія імя Францішка Багушэвіча — штогадовая літаратурная прэмія Беларускага ПЭН-цэнтру. Заснаваная ў 1994 годзе. Уручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, якія спрыяюць абуджэньню гістарычнай самасьвядомасьці і пачуцьцяў нацыянальнае незалежнасьці чытачоў.
Аўтары і супрацоўнікі Радыё Свабода, якія былі ўганараваныя прэміяй Францішка Багушэвіча:

Уладзімер Арлоў (1996)

Аляксандар Лукашук (1997)
XS
SM
MD
LG