Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы разьмятаюць валюту


Дадзеныя Цэнтральнага банку Расеі ў канцы мінулага тыдня паказваюць, што агульны попыт на замежную валюту, у асноўным на даляры і эўра, склаў $ 14,9 мільярды. Гэта самы высокі паказчык са студзеня 2009 году (тады гэта было зьвязана з наступствамі сусьветнага фінансавага крызісу).

Як адзначае агенцтва Reuters, у сакавіку попыт быў у 1,5 разы вышэйшым, чым у лютым, што супадае з заявай прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна пра магчымасьць уварваньня ва Ўкраіну для абароны рускамоўнага насельніцтва. У сакавіку ж адбыліся вядомыя падзеі ў Крыме, якія выклікалі асуджэньне і санкцыі з боку Захаду.

Расейцы таксама кінуліся здымаць наяўную замежную валюту са сваіх банкаўскіх рахункаў з рэкордна высокай хуткасьцю, прычым зьнялі ў агульнай суме 6,9 мільярды даляраў — гэта амаль палова ад даляравых рахункаў.

Рубель страціў амаль 9 адсоткаў на працягу першых трох месяцаў сёлетняга году ў адносінах да даляра і трохі больш чым 8 адсоткаў у адносінах да эўра. Паводле Reuters, найбольшае падзеньне зарэгістравана ў сакавіку.

Сёньня на Маскоўскай біржы курс даляра і эўра ў адносінах да расейскага рубля ўпершыню зьнізіўся да трохмесячнага мінімуму, што экспэрты зьвязваюць з паляпшэньнем настрояў на расейскім рынку капіталаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG