Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці забітага ў Славянску «альфаўца» зьвярнулася да Пуціна


Маці забітага ў Славянску падпалкоўніка спэцпадразьдзяленьня «Альфа» Аляксандра Анішчанкі заклікала Пуціна спыніць «абарону» людзей рускага паходжаньня.



У сваім звароце, апублікаваным у інтэрнэце, Зінаіда Анішчанка адзначыла:

«Уладзімер Уладзімеравіч, спыніце бойню, спыніце фінансаваць баевікоў, бо вы насамрэч ведаеце, хто там страляў. Як разумець вашы дзеяньні? Няўжо тое, колькі праліта крыві вам недастаткова? Я „руская“ , я мама загінулага палкоўніка, ён таксама „рускі“. Вось вы нас абаранілі? Вы пакінулі нас сіротамі. Як можна так ставіцца да людзей рускага паходжаньня, як вы кажаце? Я не разумею».


«Нашай апорай быў адзіны сын і вы яго забілі, забілі подла і цынічна», — сказала Зінаіда Анішчанка.

Таксама яна зьвярнулася да сваіх землякоў і грамадзкасьці з просьбай стаць на абарону краіны і сваіх суграмадзян:

«Дапамажыце пазбавіцца ад гэтага цынізму! Няўжо ўсё галоўнае, што адбываецца ў жыцьці закрэсьліваюцца нейкімі амбіцыямі, плянамі. Я не разумею. Устаньце на абарону сваіх дзяцей, каб ні адна сьляза і кропля крыві больш не пралілася».

Аляксандр Анішчанка, 44- гадовы афіцэр СБУ, загінуў 5 траўня падчас антытэрарыстычнай апэрацыі ў Славянску, ратуючы свайго параненага таварыша.

7 траўня яго пахавалі ў родных Сумах на Алеі ганаровых грамадзян горада.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG