Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 13 траўня: Прэсавая канфэрэнцыя мітрапаліта Паўла, уручэньне прэміяў Адамовіча і Багушэвіча


Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У Менскім Эпархіяльным упраўленьні адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя мітрапаліта Менскага і Слуцкага, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Паўла. Пачатак у 11 гадзінаў.

У Менску, у кнігарні «ЛогвінаЎ» пройдзе ўручэньне прэміяў беларускага ПЭН-цэнтру імя Алеся Адамовіча і Францішка Багушэвіча. Вядучы – Андрэй Хадановіч. Пачатак у 19 гадзінаў.

Вільня, тут адбудзецца чарговы раўнд перамоваў паміж МЗС Беларусі і Літвы, Беларусь будзе прадстаўляць намесьніца міністра замежных справаў Алена Купчына.

Кішынёў, сталіцу Малдовы наведаюць прэзыдэнт Эўрапэйскай Рады Герман ван Рампэй і намесьнік генэральнага сакратара НАТО Аляксандар Вэршбоў.

У Брусэлі адбудзецца нарада кіраўніцтва Эўразьвязу з украінскім урадам.
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1607 – заснаваны Джэймстаўн, першая сталая ангельская калёнія ў Паўночнай Амэрыцы.

1787 – першы карабель з катаржнікамі адправіўся з Англіі ў Аўстралію.

1846 – ЗША абвясьцілі вайну Мэксыцы. Перамогшы ў ёй, ЗША анэксавалі паўночную частку Мэксыкі – Каліфорнію, Арызону, Нью-Мэксыка і Тэхас.

1981 – замах на папу рымскага Яна Паўла II, які зрабіў турэцкі тэрарыст Мэхмет Алі Агджа.

2005 – у Андыжане (Узбэкістан) пры збройнай маніфэстацыі было забіта ад некалькіх сотняў да тысячы мітынгоўцаў.

У гэты дзень нарадзіліся:

1624 – Аляксандар Казімер Сапега, рымска-каталіцкі й дзяржаўны дзяяч ВКЛ.

1680 – Міхал Сэрвацы Вішнявецкі, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

1840 – Цітус Далеўскі, найбліжэйшы памочнік Кастуся Каліноўскага.

1875 – Станіслаў Жукоўскі, польскі і расейскі мастак беларускага паходжаньня.

1894 – Іван Ермачэнка, беларускі палітычны дзяяч, публіцыст.

1895 – Уладзіслаў Паўлюкоўскі, беларускі паэт, празаік, этнограф, краязнавец, мастак.

1905 – Стэфанія Станюта, артыстка беларускага тэатру.

1933 – Аляксандар Кішчанка, беларускі мастак.

1986 – Аляксандар Рыбак, нарвэскі скрыпач, сьпявак, кампазытар і актор беларускага паходжаньня, пераможца конкурсу песьні «Эўрабачаньне-2009» у Маскве.

У гэты дзень памерлі:

1916 - Шалом Алейхем, габрэйскі пісьменьнік.

1930 – Фрыцьёф Нансэн, нарвэскі палярны дасьледнік, які першы пераадолеў Грэнляндыю на лыжах, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 1922 году.
ЦЫТАТА ДНЯ

Гора многіх – напалову суцяшэньне.

Шалом Алейхем
XS
SM
MD
LG