Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто і як скарыстае чэмпіянат па хакеі? Анонс


Жывая трансьляцыя 13 траўня а 13-й гадзіне на сайце Свабоды.

Хто і як скарыстае і не скарыстае чэмпіянат сьвету па хакеі ў Беларусі? Ці выйдуць хакеісты розных камандаў на лёд з бел-чырвона-белымі шалікамі, як заклікалі дзеячы мастацтва? Ці пасьпяховыя ў сеціве кампаніі ў падтрымку палітвязьняў кшталту «Таталітарны хакей»? Ці можна казаць пра відавочную перамогу ўладаў – чэмпіянат адбыўся, нязгодныя арыштаваныя, ізаляваныя альбо дэпартаваныя, тэма парушэньня правоў чалавека засталася па-за чэмпіянатам? Ці ходзяць прадстаўнікі апазыцыі на хакей? Ці ўсё зачысьцілі ўлады да чэмпіянату?

Гэта ды іншае ў новай перадачы «Бяз гальштукаў» абмяркуюць журналісты Свабоды Сяргей Навумчык і Франак Вячорка, які быў вымушаны часова зьехаць зь Беларусі з-за пагрозы арышту напярэдадні чэмпіянату, і былы палітвязень Павал Вінаградаў. Вядучая – Ганна Соўсь.

Жывая трансьляцыя 13 траўня а 13-й гадзіне на сайце Свабоды.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG