Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельніка «Чарнобыльскага шляху» зрабілі пэрсонай нон-грата на 10 гадоў


Грамадзяніна Расеі Ўладзімера Новікава дэпартавалі зь Беларусі. Яму забаранілі цягам 10 гадоў уяжджаць у краіну.

11 траўня Новікаў выйшаў на свабоду пасьля 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі «Чарнобыльскі шлях» 26 красавіка.

Новікава сустракалі ягоны дзядуля, які жыве ў Менску, і грамадзкія актывісты.

Аднак Новікава гвалтам пасадзілі ў аўтамабіль, ён пасьпеў толькі крыкнуць, што яго вязуць на вакзал, паведамляе правaаабарончы цэнтар «Вясна».
XS
SM
MD
LG