Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Васіль Парфянкоў зноў быў кінуты ў карцэр


Васіль Парфянкоў

Васіль Парфянкоў

Вязень горацкай калёніі Васіль Парфянкоў у канцы красавіка — пачатку траўня быў зьмешчаны ў ШЫЗА, паведаміла грамадзкая актывістка Вольга Мікалайчык са спасылкай на апошнія лісты Парфянкова.

«Вось атрымала адразу два лісты, якія ў Менску зьявіліся 9 і 12 траўня. А раней быў ліст у красавіку. Піша, што ў яго ўсё ідзе па завядзёнцы: пасьля ПКТ зноў было ШЫЗА. На колькі цяпер саджалі ў карцэр, не напісаў. Звычайна ў яго ШЫЗА на 5 ці на 10 дзён. Прычым гэтыя пакараньні карцэрам турэмшчыкі разглядаюць як штрафы, і такім чынам ПКТ падаўжаецца на нявызначаны тэрмін. У выніку з ПКТ яго могуць у саму калёнію і не перавесьці».

Былы палітвязень і абаронца Курапатаў Васіль Парфянкоў адбывае год калёніі ў Горках (Магілеўская вобласьць) за парушэньне правілаў прэвэнтыўнага нагляду.
XS
SM
MD
LG