Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карэспандэнта «Новой газеты» вызвалілі


Карэспандэнт «Новой газеты» Павал Каныгін, якога напярэдадні выкралі ў Данецкай вобласьці, вызвалены.

Пра гэта са спасылкай на самога Каныгіна паведамляюць агенцтва «РБК» і тэлеканал «Дождж».

На сайце «Новой газеты» зьявілася інфармацыя, што спэцкарэспандэнт выданьня выйшаў на сувязь з рэдакцыяй і чакае сустрэчы з калегамі.

У панядзелак раніцай пра выкраданьне невядомымі Каныгіна паведаміла радыёстанцыя «Эхо Москвы». Журналіст даслаў некалькім калегам смс-паведамленьні: «Мяне выкралі, тэлефануй у Маскву».

Агенцтва РИА «Новости» са спасылкай на прэс-службу самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі паведаміла, што «самаабарона прыхільнікаў фэдэралізацыі» затрымала Каныгіна на адным з блёк-пастоў у Арцёмаўску з-за адсутнасьці акрэдытацыі ДНР.

У той жа час сустаршыня ўраду «Данецкай народнай рэспублікі» Міраслаў Рудэнка ў інтэрвію Інтэрфаксу выказаў здагадку, што журналіста маглі выкрасьці «бандыты або правакатары», якія хочуць дыскрэдытаваць ДНР.
XS
SM
MD
LG