Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Крэмль «уважліва ставіцца да волевыяўленьня» Данбасу


Прэсавая служба прэзыдэнта Расеі выдала заяву, ў якой адзначаецца:

«У Маскве з павагай ставяцца да волевыяўленьня насельніцтва Данецкай і Луганскай абласьцей і сыходзяць з таго, што практычная рэалізацыя вынікаў рэфэрэндумаў пройдзе цывілізаваным шляхам, безь якіх-небудзь рэцыдываў гвалту, праз дыялёг паміж прадстаўнікамі Кіеву, Данецку і Луганску».

«У інтарэсах наладжваньня такога дыялёгу вітаюцца любыя пасярэдніцкія намаганьні, у тым ліку па лініі АБСЭ» — паведамляе прэсавая служба Крамля.


У яе паведамленьні адзначаецца высокая яўка насельніцтва, якая была, «нягледзячы на спробы сарваць галасаваньне».

«Асуджаем ужываньне гвалту, якое мела месца, уключаючы выкарыстаньне цяжкіх узбраеньняў супраць мірных грамадзянаў, якое прывяло да чалавечых ахвяраў», — гаворыцца ў паведамленьні.

Украінскія ўлады, а таксама ўрады заходніх краінаў не прызналі вынікі рэфэрэнумаў, якія адбыліся ў мінулую нядзелю ў Луганскай і Данецкай абласьцях Украіны. На рэфэрэндум, зладжаны сэпаратыстамі, было вынесенае пытаньне «Ці падтрымліваеце вы акт аб дзяржаўнай самастойнасьці Данецкай народнай рэспублікі?».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG