Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Галоўнае, каб Украіна ня стала базай НАТО


Украінцы павінны наладжваць сваё жыцьцё так, як лічаць патрэбным, — заявіў Аляксандар Лукашэнка сёньня на сустрэчы з сакратаром Рады бясьпекі Расеі Мікалаем Патрушавым. Пра гэта паведамляе БелТА.
«Галоўнае, каб Украіна засталася Ўкраінай, ня стала базай Паўночнаатлянтычнага альянсу ля нашых межаў. Мы гэта ня ўтойваем. Гэта важна і для Расеі, і для Беларусі, — падкрэсьліў кіраўнік Беларусі. — Ну і, вядома, хацелася б, каб гэты блізкі нам славянскі народ застаўся з намі, мы хочам зь ім гандляваць, мы хочам зь ім жыць, культуры, мовы — усё падобнае».

«Але гэта выбар украінскага народу. Яны няхай уладкоўваюць сваё жыцьцё так, як лічаць патрэбным, але каб не стваралі праблем сваім суседзям», — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго, «ужо зараз ва Ўкраіне адбываецца працьверазеньне, ня будзе Ўкраіна на Захадзе, яе там ніхто і не чакае».

«І Захаду ня варта выкарыстоўваць Украіну ў якасьці фактару ціску на Расею, перш за ўсё», — заявіў Лукашэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG