Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Суд над Натальляй Бордак перанесьлі


Натальля Бордак. Фота з Фэйсбука

Натальля Бордак. Фота з Фэйсбука

Разгляд справы перанесьлі на 19 траўня, Натальлю адпусьцілі да суду.

Яна распавяла карэспандэнту Свабоды па тэлефоне, што 9 траўня ішла з плякатам-аплікацыяй да замку. Яна хацела праверыць, як рэагуюць мінакі на заклік супраць вайны. Актывістку затрымалі, калі яна ўжо вярталася дадому са згорнутым плякатам. Натальлю спынілі міліцыянты і запатрабавалі разгарнуць плякат. Яны прапанавалі актывістцы паехаць у пастарунак. Там пратрымалі тры гадзіны і склалі пратакол. Натальля сказала, што дома яе чакае непаўналетні сын, аднак міліцыянты адказалі: «Будзеце жыць у нас». У выходныя справу не разглядалі, бо судзьдзя не прыйшла.

Натальлю Бордак затрымалі 9 траўня за плякат «Не пуцінскай вайне з Украінай».

«Пакуль што невядома, у чым яе абвінавачваюць, але, відаць, за правядзеньне пікету. Спадзяемся, што яе не арыштуюць на суткі, бо ў яе непаўнагадовы сын Міхась, яму 17 гадоў. Трое сутак яна правяла ў пастарунку», — паведаміў карэспандэнту свабоды актывіст Павал Пракаповіч.

У выходныя сябры спрабавалі перадаць Натальлі ваду і ежу, але ў пастарунку адмовіліся прыняць перадачу.
XS
SM
MD
LG