Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэпаратысты ў Данбасе захапілі расейскага журналіста


Журналіста расейскай «Новой газеты» Паўла Каныгіна ўзброеныя прарасейскія сэпаратысты захапілі ў горадзе Арцёмаўску Данейкай вобласьці.

Як паведамляе «Ўкраінская праўда», сам Каныгін ноччу даслаў смс, што яго выкралі, быццам бы яго вазілі ў Славянск, і калега заплаціў выкуп 1000 $, абяцалі адпусьціць, але тэлефон па-за доступам.

Каныгін напісаў таксама пакуль у яго быў уключаны тэлефон, што выкрадальнікі патрабуюць 30 тысяч даляраў выкупу.

Павел Каныгін вядомы сваімі аб’ектыўнымі артыкуламі пра падзеі ў Данбасе і Адэсе.

Бываў ён і ў Беларусі, пісаў у прыватнасьці рэпартажы з судоў над Андрэем Саньнікавым і Ірынай Халіп у 2011 годзе.

«Новая газета» ў сувязі з захопам свайгго журналіста заявіла, што ня будзе камэнтаваць інцыдэнт са спэцкарам Паўлам Каныгіным у Данецкай вобласьці да яго вяртаньня ў Маскву:

«Такая пазыцыя рэдакцыі выданьня», — напісалі на сайце газэты.
XS
SM
MD
LG