Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі міністар: «Нулявы ўзровень даверу да рэфэрэндумаў у Данбасе»


Міністры замежных спраў Эўразьвязу сустракаюцца 12 траўня ў Брусэлі, каб абмеркаваць крызіс ва Ўкраіне. Чакаецца, што яны зробяць першы крок на шляху да пашырэньня санкцый супраць расейскіх кампаній.

Сустрэча адбываецца дзень пасьля таго, як прамаскоўскія сэпаратысты ў Данецкай і Луганскай абласьцях Украіны правялі рэфэрэндумы аб самавызначэньні («дзяржаўнай самастойнасьці») сваіх рэгіёнаў.

«Гэтыя галасаваньні, гэтыя спробы рэфэрэндумаў маюць нулявы ўзровень даверу, і ў вачах усяго сьвету яны зьяўляюцца незаконнымі паводле любых стандартаў. Яны не адпавядаюць любому стандарту, ніводнаму стандарту аб’ектыўнасьці, празрыстасьці, справядлівасьці ці арганізаванасьці такім чынам, якім належыць праводзіць рэфэрэндумы або выбары, і насамрэч людзі, якія іх арганізавалі, нават не рабілі выгляду, каб задаволіць любы з гэтых стандартаў» — сказаў міністар замежных спраў Вялікабрытаніі Ўільям Хейг перад сустрэчай са сваімі калегамі зь іншых краінаў-сябраў Эўразьвязу.

Хейг пацьвердзіў, што на сустрэчы будзе абмяркоўвацца тэма «трэцяга шэрагу» санкцыяў супраць Расеі, але даў зразумець, што новыя санкцыі Эўразьвязу наступяць не цяпер, а будуць прывязаныя да рэакцыі Крамля на прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне, прызначаныя на 25 траўня.


Фінансава-візавыя санкцыі супраць высокапастаўленых чыноўнікаў Расеі Эўразьвяз уводзіў ужо двойчы, у сакавіку («чорныя сьпісы» чыноўнікаў публікаваліся 17 і 21 сакавіка) і красавіку (29 красавіка).
XS
SM
MD
LG